|
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА
АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 красавіка 2025 г. № 72
Аб змяненні
пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19
верасня 2022 г.
№ 322
ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ
АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ. ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ
АДЗЕННЯ
22. Навучэнцам
ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая
засвойвае змест аднаго з відаў
адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай сярэдняй
адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі
адносяцца выхаванцы, навучэнцы і слухачы.
23. Дзелавы
стыль адзення – гэта строгі вытрыманы
стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы
школьнага адзення з размяшчэннем на адным
з элементаў эмблемы ўстановы агульнай
сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).
24. Для
хлопчыкаў (юнакоў) у камплект
дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька,
штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі
рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) –
пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі
і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан,
сукенка.
У зімовы час у камплект
дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар.
|