ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ
"МОГИЛЁВСКАЯ ГОРОДСКАЯ ГИМНАЗИЯ №1"

Главная Администрация Одно окно Наша символика Наши новости Контакты Поиск по сайту

Безопасные каникулы

Библиотечный центр

Виртуальный методический кабинет

Военно-патриотическое воспитание

Выпускнику

Гимназическая печать

Городской ресурсный центр

За страницами учебников

Идеологическое, гражданское
и патриотическое воспитание

Инновационная и экспериментальная деятельность

История, традиции, достижения гимназии в истории Могилева

НИКО

Областной проект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

Общественные

организации

Организация горячего питания

ОРЦ по учебным предметам "Русский язык" и "Русская литература"

Папулярызацыя беларускай мовы

Персональные данные

по русскому языку и русской литературе

Поздравляем

Попечительский совет

Расписания

Родительский университет

Родителям

Ситуационная помощь

Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь

Стипендиаты специального фонда Президента по поддержке талантливой молодежи

Субботняя школа "Развитие"

Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время

Учитель-дефектолог рекомендует

Учительская

Фотоальбомы

Шестой школьный день

Школа безопасности

Школьный музей "Боевой путь 50-й армии в годы ВОВ"

  Распечатать

Папулярызацыя беларускай мoвы
 

 

 

23.02.2026 г.

Родная мова – гэта больш, чым гукі і літары. Гэта памяць продкаў, мудрасць пакаленняў, цеплыня сямейных традыцый і тое, што аб’ядноўвае ўсіх людзей ва ўсе часы. Родная мова жыве ў нашых песнях, казках, легендах. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.

 21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Магілёўская гарадская гімназія №1” адбылася сустрэча са знакамітым паэтам, перакладчыкам, грамадскім дзеячам, старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандрам Мікалаевічам Казекам. Падчас сустрэчы Аляксандр Мікалаевіч распавёў пра сваю творчую біяграфію, расказаў пра галоўныя тэмы сваёй творчасці, падзяліўся цікавымі гісторыямі са свайго жыцця.

Вучні мелі магчымасць задаць пісьменніку пытанні пра яго дзяцінства, літаратурны дэбют, а таксама цікавіліся творчымі планамі Аляксандра Мікалаевіча. 

 Сустрэча з Аляксандрам Мікалаевічам прайшла вельмі плённа і пакінула глыбокае ўражанне ў вучняў. Пасля мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі атрымаць аўтограф з добрымі пажаданнямі ад аўтара.

 

30.01.2026 г.

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.

Якуб Колас

Мова! Родная мова! Матчына мова!

Так ласкава называем мы свой духоўны набытак.

 Родная мова – гэта не толькі сродак зносін паміж людзьмі, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.

Беларуская мова мае непараўнальную мілагучнасць, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт.

У гэтым маглі ўпэўніцца вучні гімназіі, падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры, які прайшоў з 12 па 17 студзеня.

Да гэтага свята роднай мовы быў аформлены стэнд “Зіма беларуская”.

  

Прадметны тыдзень  пачаўся з радыёгазеты. Вучні пачулі інфармацыю пра народнае зімовае свята Каляды, а таксама анонс мерапрыемстваў, настроіліся на творчы лад.

 

“Беларусь мая сінявокая”

У панядзелак, 12 студзеня, які праходзіў пад дэвізам “Беларусь мая сінявокая”, вучні 8-х класаў завіталі ў госці да другакласнікаў. Васьмікласнікі правялі інтэрактыўную гульню “Беларусь мая сінявокая”. Вучні другога класа, адказваючы на пытанні віктарыны,  узнавілі ў памяці інфармацыю пра Беларусь, вымаўляючы хуткамоўкі, адчулі мілагучнасць і непаўторнасць роднай мовы, разгадваючы загадкі, праявілі сваю кемлівасць і знаходлівасць, а падчас хвілінкі-весялінкі, пераканаліся, што беларусы – народ жартаўлівы.

Дзесяцікласнікі  дапамаглі вучням сёмых  класаў здзейсніць цікавую і пазнавальную завочную вандроўку па родным краі “Зямля пад белымі крыламі”, падчас якой нагадалі дзяржаўную сімволіку Рэспублікі  Беларусь, пагаварылі пра дасягненні нашай краіны ў вобласці навукі, культуры, спорту, пашырылі  ўяўленні пра Вялікую Айчынную вайну, успомнілі  знакамітых землякоў.  Таксама сямікласнікі паглядзелі невялікія відэафільмы пра з’яўленне нашай краіны і пра ўзнікненне беларускай мовы. 

Напрыканцы вандроўкі экскурсаводы-дзесяцікласнікі прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны. 

Кожны ўдзельнік гэтага мерапрыемства можа з гонарам сказаць пра сябе радкамі з верша Петруся Броўкі : “Слаўлю я свой край любімы, незгасальную зару! Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”

Пяцікласнікі арганізавалі выставу малюнкаў “Снежная казка! Зіма беларуская!” і прадставілі свае работы, прысвечаныя гэтай непаўторнай пары года.

Усё навокал занесена белым снегам. Галінкі дрэў гнуцца пад цяжарам беласнежнай коўдры. Мароз малюе на вокнах дзівосныя карункі. Дзеці катаюцца з горкі на санках, лепяць снегавікоў, гуляюць у снежкі. Усё гэта дало натхненне юным мастакам і знайшло адлюстраванне ў малюнках.

Сямікласнікі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе сінквейнаў “Беларусь”.

Беларусь – гэта край бясконцых лясоў, блакітных азёр і шчырых людзей. Гэта зямля з багатай гісторыяй, дзе шануюць родную мову і традыцыі.

Беларусь                                                        Беларусь

Сінявокая, квітнеючая                                  Родная, мірная

Захапляе, натхняе, уражвае                        Жыве, працуе, квітнее

Сэрцу блізкі кожны куток                              Беларусь – самая лепшая краіна

Радзіма.                                                          Бацькаўшчына.

Асабліва цікавымі атрымаліся сінквейны Юрынай Лізаветы, Лазаковіч Дзіяны (7 “Г”), Астапенка Дар’і, Папковай Дарыі, Дзем’янковай Арыны (7 “В”) 

  

 

 “Ішла Каляда калядуючы”

 Аўторак, 13 студзеня,  пачаўся з калядавання.

Па традыцыі ў гэтым тэатралізаваным прадстаўленні прымалі удзел вучні пятых класаў. У гэтым годзе калядоўшчыкі завіталі да вучняў пачатковых класаў. Удзельнікі загадвалі загадкі, выконвалі калядныя песні, жадалі дабра, багацця, хлеба і шчасця. Атрымалася весела і запамінальна. 

 

А на перапынку вучні 8 класаў запрашалі ўсіх прыняць удзел у флэшмобе “Каляда”.

 

У фае гімназіі адбыўся відэапрагляд “Каляндар зімовых свят”.

 

 “Голас з жыватворнай крыніцы”

У сераду, 14 студзеня, вучні адзінаццатых класаў правялі займальныя перапынкі  – флэш-батл “Хуткамоўкі па-беларуску”.

Адзінаццацікласнікі прапаноўвалі вучням пачатковых і старэйшых класаў, а таксама настаўнікам гімназіі  праявіць свае магчымасці ў чытанні скорагаворак на беларускай мове і ўзяць удзел у флэш-батлы. Гэты занятак аказаўся, і праўда, вельмі займальным, бо не кожнаму ўдзельніку ўдалося з першай спробы прачытаць правільна і хутка скорагаворку. А сямікласнікі правялі хвілінкі кемлівасці “Загадкі з роднай хаткі”.

Вучні з задавальненнем  падтрымалі  флэш-батл і праявілі актыўнасць пры адгадванні загадак,  і за  свой удзел  былі ўзнагароджаны  салодкімі прызамі –цукеркамі.

   А вясёлыя перапынкі, якія падрыхтавалі  вучні 7 класаў, чакалі  ўсіх, хто вырашыў далучыцца да беларускіх народных гульняў .

Аматараў анімацыйных стужак  на перапынках чакала “Мультыманія па- беларуску”. “Прыгоды Несцеркі” і іншыя мультфільмы былі прадстаўлены для прагляду. 

 

“Мова сакавітая мая!”

У чацвер, 15 студзеня, вучні 6 «А» класа паспрабавалі высветліць, наколькі багаты і разнастайны іх слоўнікавы запас. Па ўмовах інтэрактыўнай гульні «Таямніцы роднай мовы» ім трэба было суаднесці малюнак і беларускае слова. Аказалася, слоў, значэнне якіх не зусім зразумела, даволі многа. Выконваючы заданне, вучні абмяркоўвалі варыянты, спрачаліся, даказвалі свае думкі, прыводзілі прыклады. Шмат сустрэлася знаёмых слоў, але былі і такія, якія выклікалі ўсмешкі або здзіўленне.  Незнаёмымі былі для шасцікласнікаў словы цырата (клеенка), жырандоля (люстра), амялушка (свиристель), воцат (уксус), смарагд (изумруд), карункі (кружево) і некаторыя іншыя.  Пасля завяршэння гульні вучні зрабілі вывад: трэба працягваць вывучаць родную мову, пашыраць свае веды і слоўнікавы запас.

Дзевяцікласнікі прынялі ўдзел у турніры знаўцаў «Таямніцы роднай мовы». Пытанні, на якія шукалі адказы вучні, датычыліся беларускага алфавіта і гісторыі з'яўлення і выкарыстання літар. Дадзеныя адказы сведчылі пра трывалыя веды гімназістаў. Да пытанняў, якія выклікалі цяжкасці, былі падрыхтаваны тлумачэнні, што дазвозліла ўдзельнікам паглыбіць веды па такім раздзеле навукі аб мове, як графіка. Значную ўвагу ўдзялілі сімвалу беларускага алфавіта – ў (у нескладоваму), а таксама дыграфам дз, дж.

Вучні ўспомнілі пра віды пісьма, вядомыя са старажытнасці: піктаграфія (малюнкавае пісьмо), ідэаграфія (сімвалічнае пісьмо), літарна-гукавое пісьмо. Пагаварылі і пра тое, што, акрамя літар, уваходзіць у сучасную сістэму графічных сродкаў (апостраф, злучок, знакі прыпынку і г.д.)

 Турнір знаўцаў выклікаў зацікаўленасць і дазволіў глыбей пазнаёміцца з роднай мовай.

На перапынках вучні-знаўцы роднай мовы сярод вучняў і настаўнікаў правялі апытанне “Маё любімае слова на роднай мове”.

Знаўцы сабралі больш за сто трыццаць слоў. Прыемна адзначыць, што  прагучалі не толькі словы, якія часта сустракаюцца ў зносінах людзей (Радзіма, маці, бацька, кветка, кніга, валошка, крыніца, вясёлка, каханне, вяселле, бусел, вучань, жарт, пяшчота, пралеска), але і малаўжывальныя словы  (хмарачос, шпацыр, фіранка, зэдлік, камізэлька, шкарпэткі, патыліца, залева, пэндзлік, імбрык).

Вынікам працы знаўцаў роднай мовы стала воблака слоў «Любімыя словы на роднай мове настаўнікаў і вучняў гімназіі №1».

 

 “Беларусь літаратурная”

  

У пятніцу, 16 студзеня, падчас літаратурнай гадзіны «Юбіляры – 2026» вучні 11-х класаў узгадалі імёны беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў, сапраўдных майстроў мастацкага слова:
К. Крапівы, М. Багдановіча, І. Шамякіна, М. Чарота, Н. Гілевіча. Кожны з іх пакінуў глыбокі след у нацыянальнай літаратуры. Адзінаццацікласнікі ўспомнілі назвы твораў  пісьменнікаў, якія яны вывучалі, падзяліліся сваімі ўражаннямі, думкамі і меркаваннямі аб уплыве прачытаных твораў на іх разуменне рэчаіснасці і выбар маральна-этычных каштоўнасцей.   Гімназісты ўспаміналі цікавыя эпізоды, тлумачылі цытаты, афарызмы з твораў. Жыццёвыя ўрокі беларускіх класікаў не забываюцца і служаць важным і трывалым падмуркам для новага пакалення беларусаў.

Пяцікласнікі з цікавасцю прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “У краіне Літаратуры”. Вучні адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, “збіралі” народныя прыказкі. Падчас літаратурнай віктарыны вучні прадэманстравалі не толькі свае інтэлектуальныя здольнасці, але і адкрылі для сябе сапраўдныя таямніцы роднага слова. З захапленнем пяцікласнікі прымалі ўдзел у конкурсе “Таямнічая скрыня”, у якім удзельнікі павінны былі па апісанні  здагадацца, што за прадметы схаваны ў скрыні і з якога яны твора.

 

 

“Беларусь вядомая і невядомая”

У суботу, 17 студзеня,  своеасаблівым завяршэннем Тыдня беларускай мовы і літаратуры стаў турнір эрудытаў “Сябруем з роднай мовай”.

Падчас гульні вучням давялося папрацаваць перакладчыкамі і словаведамі, па апісаннях пазнаць гістарычных асоб, узгадаць народныя святы і традыцыі беларусаў, папрактыкавацца ў рашэнні лінгвістычных задач.

Пасля кожнага конкурсу балельшчыкі і гульцы мелі магчымасць паслухаць музычныя кампазіцыі на беларускай мове, паглядзець фрагмент тэатралізаванага прадстаўлення  калядавання ў выкананні вучняў 5 “Д” класа.

 Удзельнікі і гледачы інтэлектуальнай гульні засталіся задаволенымі, бо змаглі не толькі паспаборнічаць за тытул лепшага мовазнаўцы, а і праявіць кемлівасць, хуткасць, назіральнасць, уважлівасць, уменне працаваць у камандзе,  пашырыць свой кругагляд.   

 

 

05.02.2025 г.

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай гімназіі заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 13 па 18 студзеня.

Да гэтага свята роднай мовы быў аформлены стэнд “Ад Каляд вельмі многа розных свят».

Прадметны тыдзень  пачаўся з радыёгазеты. Вучні пачулі інфармацыю пра народнае зімовае свята Каляды, а таксама анонс мерапрыемстваў, настроіліся на творчы лад.

 Цёплы, душэўны настрой надаў усяму тыдню першы дзень, які пачаўся з калядавання.

Па традыцыі ў гэтым тэатралізаваным прадстаўленні прымалі удзел вучні пятых класаў. У гэтым годзе калядоўшчыкі завіталі да вучняў пачатковых класаў. Удзельнікі загадвалі загадкі, выконвалі калядныя песні, жадалі дабра, багацця, хлеба і шчасця. Атрымалася весела і запамінальна.

У панядзелак, 13 студзеня, шасцікласнікі  прымалі  ўдзел  у пазакласным мерапрыемстве "Люблю цябе, Белая, Белая Русь".

Вучні 6 “В” праз палiтру фарбаў стварылі вобраз нашай Радзiмы.

Сіні колер. Нашай прыгожай зямлi людзi далi гучнае iмя — Паазер'е, або Азёрны край. У Беларусi каля 10 000 азёр. Самае вялiкае — возера Нарач. Другое па велiчынi — Асвейскае, на iм месцiцца самы вялiкi ў Беларусi востраў. Трэцяе па велiчынi — Дрывяты. Шмат яшчэ непаўторных азёр ёсць у нашай краiне: Доўгае, Свiр, Гiнькава i iншыя. Беларусь — уладарка i шматлiкiх рэк. Шасцікласнікі адгадвалі рэбусы, у якiх схавалiся назвы рэк Беларусi.

Зялёны колер. Прырода. Вучні адзначылі, што ў нашай краiне, каб зберагчы прыродныя багаццi, створаны запаведнiкi, нацыянальныя паркi, заказнiкi. У 1925 годзе ў нашай рэспублiцы, каб зберагчы баброў, якiя на той час былi амаль знiшчаны, быў створаны першы запаведнiк — Бярэзiнскi. Яшчэ ў Беларусi iснуюць Палескi радыяцыйна-экалагiчны запаведнiк, Купалаўскi мемарыяльны запаведнiк.

Белавежская пушча, Браслаўскiя азёры i Прыпяцкi запаведiк маюць статус нацыянальных паркаў. Iснуюць у Беларусi i заказнiкi: «Мiжазёрны» ў Браслаўскiм раёне, «Блакiтныя азёры» ў Мядзельскiм, «Ельня» ў Мiёрскiм.

Жоўты колер. Традыцыi i рамёствы нашага народа. Вучні прыгадвалі рамёствы. На  экране дэманстраваліся слайды з фотаздымкамвырабаў народнай творчасцi.

Белы колер. Наша родная мова. Вучні адзначылі, што беларуская мова надзвычай багатая i выразная.  Прачыталі выказваннi знакамiтых паэтаў пра беларускую мову.

Чырвоны колер. Славутыя майстры слова. Гульня «Хто больш адукаваны?», падчас якой трэба было назваць як мага болей беларускiх пiсьменнiкаў і расказаць пра іх, выклікала ў вучняў асаблівую цікавасць.

 Напрыканцы мерапрыемства вучні адзначылі, што прагледзелi толькi некалькi старонак з жыцця нашай любiмай Бацькаўшчыны. А ёсць яшчэ гiстарычныя, навуковыя i iншыя старонкi. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што будуць вывучаць багацце сваей краiны, любiць яе, ганарыцца ёю, каб кожны мог сказаць: "Люблю цябе, Белая, Белая Русь".

Вучні 9 “А” класа бралі ўдзел у інтэрактыўнай гульні-віктарыне “Калядны каляндар”, якая была прысвечана аднаму з самых важных свят для беларусаў – Калядам.

Вядучыя ў час мерапрыемства расказалі  пра Калядныя святы, пра асноўныя нацыянальныя стравы, якімі частаваліся нашы продкі падчас зімовых святак, пра занятак людзей у гэтыя святочныя дні,  загадалі загадкі пра зіму,  папрасілі па пачатку прыказкі назваць яе канцоўку, прапанавалі паслухаць песню “Ой, Калядачкі!”  у выкананні ансамбля “Песняры” і адказаць на пытанні  інтэрактыўнай гульні. Гэта была  не проста віктарына, а сапраўднае падарожжа ў мінулае нашай краіны з яе багатай гісторыяй і традыцыямі.

Вучні  падчас мерапрыемства атрымалі шмат новай і цікавай інфармацыі пра народнае свята Каляды, змаглі праявіць кемлівасць і эрудыцыю. Яны ўпэўніліся: колькі хараства, непаўторнасці мае наша мінуўшчына! Кожны зразумеў, што зберагчы яе, перадаць нашчадкам – гэта абавязак кожнага беларуса.  

У аўторак, 14 студзеня,  вучні 5 “А” класа прынялі ўдзел у моўным турніры “З родным словам круглы год”. Групы пяцікласнікаў спаборнічалі ў разгадванні метаграм, утварэнні новых слоў, складанні і тлумачэнні прыказак, пошуках адпаведнікаў рускім словам і да т. п.   Так, напрыклад, кемлівыя вучні без цяжкасцей назвалі словы, зашыфраваныя ў наступных метаграмах:

 

м расту я на градзе.

р я поўзаю ў вадзе.(МАК-РАК)

 

У лесе з б мяне шукаеш

I з прыемнасцю зразаеш.

Калі б на п заменіш —

Сцеражыся: захварэеш! (ГРЫБ - ГРЫП)

 

Але пераклад некаторых слоў на беларускую мову не для ўсіх аказаўся  лёгкім. Напрыклад, адкрыццём сталі словы ЖЫРАНДОЛЯ, ПАРЭНЧЫ.

Праз удзел у моўным турніры вучні  адкрылі новыя  грані роднай мовы, праявілі  творчыя здольнасці, прадэманстравалі свае веды. Як адзначылі ўдзельнікі, турнір  абудзіў у іх цікавасць да далейшага вывучэння беларускай мовы.

Вучні 7-х класаў разам з настаўнікамі арганізавалі відэапрагляд “Ад Каляд да Масленіцы”, дзе сямікласнікі змаглі пазнаёміцца з  рознымі формамі правядзення народных свят: калядныя сустрэчы «Добры вечар, шчодры вечар», тэатралізаваныя ўяўленні «Ідзе Каляда калядуючы», фальклорныя вячоркі «Адчыняем вароты — Масленіца ў госці прыйшла», велікодныя вячоркі «На святым тыдні», фальклорнае свята «А на Купалу рана сонца грала», абрады Зажынкі «Свята першага снапка», Дажынкі «Буслы ў небе — будзем з песняй і хлебам».

Відэапрагляд  стаў добрай нагодай яшчэ раз звярнуцца да нацыянальнай культуры, да яе вытокаў. Сямікласнікі даведаліся шмат цікавага і новага пра традыцыі сваёй Бацькаўшчыны.

У сераду, 15 студзеня, васьмікласнікі сталі ўдзельнікамі гульні-віктарыны “Знаўцы беларускай мовы”. Вядома, што гульня – найвышэйшая форма даследаванняў. Вось і  гімназісты даследавалі беларускую мову – багатую, мілагучную, гнуткую. Падбіралі да слоў сінонімы, тлумачылі перыфразы, разгадвалі крыптаграмы, адказвалі на пытанні з гісторыі развіцця беларускай мовы і г.д. Вучні прадэманстравалі трывалыя веды і жаданне ўдасканальваць узровень валодання роднай мовай.

Вучні 11 класаў бралі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Сваімі словамі”. Гульня складалася з 5 конкурсаў. Трэба было  да слова падабраць сваё слова, якое падыходзіць па сэнсе; выбраць з чатырох варыянтаў правільны; суаднесці фразеалагізмы і іх значэнне; апісаць слова на слайдзе па-беларуску, не называючы яго; прыгадаць аўтараў твораў па радках. Гульня спадабалася вучням, прайшла дынамічна і цікава.

У чацвер, 16 студзеня, вучні 10 “А” класа правялі Пысінскія чытанні. Імя магілёўскага паэта і журналіста Аляксея Пысіна, юбіляра 2025 года, павінна быць вядома кожнаму жыхару нашага горада. Аляксей Васільевіч сказаў пра вайну так, як ні адзін іншы магілёўскі паэт, і пра якога не без падстаў літаратурныя крытыкі кажуць, што ён як Быкаў у прозе. Дзесяцікласнікі чыталі вершы А. Пысіна “Балада Буйніцкага поля”, “Вузел”, “На схіле дня святла яшчэ даволі…” і інш.  Знаёмячыся з творчасцю класіка,  гімназісты аддалі даніну павагі знакамітаму паэту-земляку.

Творчая група  вучняў  7-х класаў завітала да вучняў пачатковых класаў  і прапанавала прыняць удзел у інтэрактыўнай праграме “Калядкі – зімовыя святкі”, у ходзе якой вучні 4-х класаў пазнаёміліся са  звычаем беларускага народа – правядзеннем свята Каляды. Гледачы разам з удзельнікамі  ўспомнілі, якія традыцыйныя стравы гатаваліся на гэтае свята, праспявалі песні, пазнаёміліся з адлюстраваннем галоўнага зімовага свята ў народным календары і творах мастацтва, адказалі на пытанні віктарыны, а таксама акунуліся ў свет загадкавых цудаў і павер’яў, што былі звязаны з шчадроўскімі гаданнямі. Падчас мерапрыемства ўсе знаходзіліся пад уражаннем панавання мінуўшчыны над надзённасцю.

У пятніцу, 17 студзеня, вучні шостых класаў паўдзельнічалі ў выставе малюнкаў  “Вясёлая зіма”. Падчас выставы шасцікласнікі не толькі паглядзелі малюнкі  і ілюстрацыі, але і прапанавалі свае работы, а таксама кароценька расказалі пра такую прыгожую пару года, як зіма, пра свае забавы ў гэты час. У многіх удзельнікаў выставы прагучала ў выказваннях шкадаванне, што зіма ў гэтым, 2025 годзе, пакуль што не вельмі радуе снегам і марозікам, што няма магчымасці пакатацца з горак на санках, зляпіць снегавіка, пагуляць у снежкі, збудаваць са снегу палац  ці крэпасць.

Акцыя “Снежная казка! Зіма беларуская!”

Светлая, белавокая, дрымотная, кудлатая, марозлівая, лагодная, звонкая, завейная, беласнежная, мяцелістая, завірушная, таямнічая, летуценная, казачная. Менавіта такія эпітэты выкарыстоўвалі шасцікласнікі, апісваючы зіму.

У суботу, 18 студзеня,  своеасаблівым завяршэннем Тыдня беларускай мовы і літаратуры стала мерапрыемства “Зямля мая, мая Радзіма”, якое аб’яднала вучняў 5-11 класаў.

Падчас мерапрыемства вучні чыталі на памяць вершы У. Караткевіча, Я. Янішчыц, А. Куляшова, Р. Барадуліна, П. Панчанкі, А. Пысіна; згадвалі славутыя мясціны нашай зямлі, якімі ганарыцца кожны беларус; прысвячалі сваёй Радзіме песні.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у віктарыне, падчас якой вучні гімназіі прадэманстравалі добрае веданне роднай мовы, а таксама ўзбагацілі свае веды цікавымі і малавядомымі фактамі пра Беларусь і беларусаў.

 

26.10.2024 г.

Вялікае княства Сула

 

Ці добра мы ведаем гісторыю сваёй краіны?

Каб адказаць на гэтае пытанне,  дзевяцікласнікі падчас асенніх канікулаў наведалі інтэрактыўныпарк – музей сярэдневяковай гісторыі “Вялікае княства Сула”. Вандроўнікі ўбачылі стаянку старажытнага чалавека, язычніцкае капішча, старажытнаславянскае гарадзішча і млын, хатку знахаркі, Дзед-камень, які важыць каля 27 тон, наведалі палац Міндоўга, кнігарню і калегіум, Ратушу, майстэрню каваля і ганчара, пякарню, аптэку “Зёлкі”, Сульскую Вежу, сядзібу-музей Ленскіх, пракаціліся на лодцы варагаў – дракары, паслухалі старажытную музыку.

Вучні для сябе адкрылі новы свет, дзе знікае мяжа паміж матэрыяльным і духоўным, дзе аднаўляецца страчаная сувязь з нашым мінулым. Гэта падарожжа не толькі пазнаёміла дзевяцікласнікаў з гісторыяй нашай Радзімы, з багатай культурай беларускага народа, але і дало магчымасць адчуць гонар за сваю краіну.

 

12.10.2024 г.

11 кастрычніка вучні 9-х класаў “Магілёўскай гарадской гімназіі №1” наведалі этнаграфічны комплекс “Зялены гай”.

Гэты комплекс – сапраўдны горад майстроў, які складаецца з невялікіх рамесленых домікаў. Тут усе жадаючыя могуць бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў – ткацтвам, ганчарствам, плотніцтвам, а таксама могуць убачыць майстроў за сваёй справай, паспрабаваць самастойна зрабіць вырабы з гліны, лазы, ільну. У комплексе можна таксама набыць на памяць падарункі, абярэгі, сувеніры.

Вучні гімназіі наведалі ткацкую майстэрню, дзе ім падрабязна расказалі пра працэс стварэння традыцыйнага беларускага ручніка, пра арнамент і яго магічную сілу. Гімназісты пазнаёміліся з побытам беларускага народа, даведаліся пра абрады і традыцыі нашых далёкіх продкаў. Адметна тое, што ўся экскурсія праводзілася гаспадыняй ткацкай майстэрні па-беларуску. Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай.

 

 

23.09.2024 г.

Магілёўшчына  – жамчужына  Беларусі

 

Дняпроўскі край – зямля легенд і казак,

Дзе людзі ў дружбе хочуць жыць,

Зямля, з якой ад нараджэння звязан,

Зямля, якою трэба даражыць!

А. Канапелька.

 

Малая радзіма! Родная зямля! Мілы сэрцу край! Мая Магілёўшчына! Самы дарагі куток!

Менавіта каб бліжэй пазнаёміцца з непаўторнасцю родных мясцін,   вучні 9-х класаў 21 верасня здзейснілі віртуальную вандроўку  па малой радзіме “Магілёўшчына  – жамчужына  Беларусі” і наведалі бібліятэку імя Янкі Купалы.

Падчас гэтага падарожжа дзевяцікласнікі даведаліся пра герб Магілёўскай вобласці, пра значных дзеячаў  Магілёўшчыны (Георгія Канінскага, Пятра Мсціслаўца, Ота Шміта, Эдуарда Калманоўскага, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Паўла Масленікава), пра гісторыю ўзнікнення назвы роднага горада, пра цудоўныя архітэктурныя будынкі і прыгожыя мясціны Магілёўшчыны. Напрыканцы сустрэчы вучні праявілі эрудыцыю і кемлівасць і адказалі на пытанні віктарыны.

Гэтая вандроўка дала магчымасць кожнаму ўдзелініку адчуць гонар за сваю малую радзіму.

 

05.09.2024 г.

Дні беларускага пісьменства ўжо шмат гадоў праводзяцца ў розных гарадах Беларусі для папулярызацыі найлепшых традыцый нацыянальнай культуры і друкаванага слова. Свята прымаюць гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. 

Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства ўзнікла ў 1994 годзе, калі 28 жніўня ў Полацку ўпершыню прайшлі мерапрыемствы ў гонар Дня беларускага пісьменства і друку. З гэтага моманту свята атрымала асабліва шырокі размах і падтрымку на самым высокім узроўні.

Сталіцамі маштабнай урачыстасці раней ужо станавіліся Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Бялынічы, Копыль. У 2023 годзе юбілейны, XXX Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Гарадку.

Трыццаць першы раз фестываль адзінства друкаванага слова, літаратуры і народа адбыўся ў Івацэвічах – прыгожым гарадку, які ўзнік на месцы шляхецкага маёнтка і стаў адным з самых прывабных гарадоў Брэстчыны.

Івацэвічы рыхтаваліся да прыёму гасцей: упрыгожваліся цэнтральныя вуліцы і гарадскі Дом культуры, каля яго ўстанавілі кампазіцыю «Дзеці лясной школы», якая ўяўляе сабой хлопчыка і дзяўчынку з партызанскага атрада, якія чытаюць, і дэманструе, што нават у цяжкія часы дзеці цягнуліся да ведаў. Каля цэнтральнай бібліятэкі з’явілася зона адпачынку з цікавым арт-аб’ектам, а на плошчы — новы фантан. Яшчэ адзін падарунак да свята — арт-аб’ект «Лунаючыя кнігі» каля будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пестрака. Кампазіцыя ўяўляе сабой дзесяць разгорнутых, нібыта лятаючых кніг з выказваннямі і імёнамі вядомых беларускіх літаратурных дзеячаў. Лунаючыя кнігі сімвалізуюць вечны рух думак, якія аўтары захоўваюць на старонках сваіх твораў.

Для Івацэвічаў гэтыя дні сталі яркімі, насычанымі і незабыўнымі. Свята аб’яднала жыхароў і гасцей горада павагай да такіх простых адвечных сімвалаў духоўнасці, як кніга і слова.

 

Управление по образованию Могилевского горисполкома

Интерактивная карта
образовательной сети г. Могилева

Интерактивная карта
образовательной сети Могилевcкой области

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Областной профориентационный портал

 

Счетчик посещений 

 

Обслуживание сайта:

Шинкевич Наталья n180773@yandex.ru

Любавина Светлана cvlub@yandex.ru

Косарева Анна sunann86@yandex.by

Разработчики сайта:

Шинкевич Наталья n180773@yandex.ru

Косарева Анна sunann86@yandex.by

а